Беларускіх вайскоўцаў будуць маскіраваць "Альфай"

Пераход на нашэнне баявой формы з тканіны "Альфа" пачаўся ва Ўзброеных сілах Беларусі. Гэтая тканіна з лічбавым метадам нанясення камуфляванага малюнка была распрацаваная ў 2007 годзе.  Вынікі выпрабаванняў новай формы ў вайсковых частках паказалі, што "Альфа" адпавядае неабходным гігіенічным патрабаванням, устойлівая да сціркі і добра захоўвае свае якасці. Але найбольш тканіна прываблівае тым, што яе ўласцівасці па маскіроўцы значна пераўзыходзяць усе іншыя ўзоры тканіны — на 30-60%.

Як паведамляе БелаПАН, ступень бачнасці вайскоўца ў баявой форме з тканіны "Альфа" ў прыбор начнога бачання скарочаны на 55% (раней паведамлялася, што ў новай форме беларускія вайскоўцы стануць "цалкам нябачнымі").



На здымку: узор уніформы з "Альфы" (злева)


Фота - Рэспубліка