Беларускі раварыст перамог на этапе "Тура Харватыі"
Беларус Канстанцін Сіўцоў перамог на трэцім этапе велагонкі на шашы "Тур Харватыі", перадае БЕЛТА.
Наш суайчыннік выступае за прафесійную каманду "Бахрэйн-Мерыда". Ён быў лепшым на 134-кіламетровым участку велагонкі і на фінішы на чатыры секунды апярэдзіў Петэра Веенінга з Нідэрландаў. Трэцюю прыступку п'едэстала заняў Яўген Гідзіч з Казахстана.
Перамога дазволіла беларускаму раварысту ўзначаліць агульны залік гонкі.
Удзельнікам "Тура Харватыі" належыць адолець яшчэ тры этапы. Гонка завершыцца 22 красавіка ў Заграбе.