Беларускі фон Euro2008 - турнір па дваровым футболе
У самым разгары чэмпіянат Еўропы па футболе “Euro2008”. Беларусь, на жаль, не здолела патрапіць на Мундзіаль. Тым не менш, у нашай кріане поўдным ходам ідзе чэмпіянат Беларусі па дваровым футболе, дзе кожны, нягледзячы на ўзрост, колькасць грошай у кішэні і палітычныя погляды можа адчуць сябе еўрапейскім футбалістам. Адзін з арганізатараў турніраў Дзіма расказаў Еўрарадыё, што чэмпіянат сярод дваровых каманд зарадзіўся ў 2006 годзе. Тады ж і быў праведзены першы мінскі турнір:
Дзіма: Была група моладзі, якая хацела рабіць нешта карыснае і пазітыўнае ў гэтай краіне. І вось аднойчы было прынята рашэнне арганізаваць футбольны турнір. Да таго, як мы зладзілі першы турнір, у нас былі спробы рабіць нешта падобнае. Такія мерапрыемствы карысталіся папулярнасцю ў футбалістаў, але, на жаль, былі толькі разавымі. Мы вырашылі пашырыць распачатую справу і зладзіць турнір па ўсім горадзе, то бок турнір у кожным раёне. Пераможцы раёнаў выходзяць на гарадскія гульні і змагаюцца за перамогу.
Ужо ў наступным годзе ў турніры паўдзельнічала больш за 900 чалавек. Цікава, калі ўлічваць, што на чэмпіянат не было выдаткавана ніводнага рубля з дзяржаўнай казны:
Дзіма: Першы год паказаў, што ахвотных значна больш, чым мы меркавалі. Таму мы вырашылі працягваць нашу справу, бо людзі тэлефануюць, просяць і жадаюць удзельнічаць.
Прычым колькасць удзельнікаў турніраў, па словах Дзімы, расла ў геаметрычнай прагрэсіі:
Дзіма: У першы год у нас самым эфектыўным сродкам заахвочвання людзей да ўдзелу была расклейка аб’яў. Проста на дошках каля пад’ездаў. Атрымлівалася так: невялікая колькасць аб’яў у адным мікрараёне, і ў выніку 12-16 каманд рэгіструюцца на турнір.
Як расказала ў інтэрв’ю Еўрарадыё Кацярына, куратар праекта, галоўная ідэя некамерцыйнага чэмпінату па дваровым футболе – зацікавіць моладзь нешта рабіць і неяк самаарганізоўвацца. Прычым Кацярына зазначае, не варта чакаць, што падчас турніру будзе нейкая “халява”:
Кацярына: Мы спрабуем мінімілізаваць прызы і матэрыяльныя каштоўнасці, каб людзі цікавіліся галоўным чынам актывізмам. Каб не было сітуацый кшталту, вось мы прыйдзем, а вы нам падорыце шакаладку, яшчэ нешта, і тады мы будзем удзельнічаць. Мы спрабуем заахвоціць людзей тым, каб яны нешта рабілі самі.
Як і кожная добрая справа, чэмпіянат па дваровым футболе стаў распаўсюджвацца і па-за межамі сталіцы. Так, у гэтым годзе пройдзе турнір у Гомелі і Гродне. І, хаця давялося скараціць мінскую частку турніру, пазмагацца за перамогу ў сталіцы яшчэ можна:
Дзіма: У гэтым годзе мы заняліся рэгіёнамі, таму вельмі мала часу засталося на сталіцу. Мы скарацілі мінскі турнір, і зараз збольшага ўдзельнічаюць тыя каманды, якія ўжо не першы год з намі гуляюць, і тыя, хто знайшоў нас у інтэрнэце.
Нагадаем, што бліжэйшыя чэмпіянаты пройдуць у ліпені ў Гродне і Гомелі. Паспрабаваць свае сілы ў дваровым футболе можа кожны, у каго ёсць жаданне і вольны час. Анкеты на ўдзел дасылайце на сайт чэмпіянату www.zabej.info