Беларускаму навукоўцу прысудзілі прэмію імя Сакрата

Еўрапейская асамблея бізнесу прысудзіла прэмію імя Сакрата дырэктару Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Більдзюкевічу. Навуковец — прызнаны спецыяліст у галіне тэхналогій атрымання ультра- і мікрафільтрацыйных мембранаў. Гэтыя элементы і ўстаноўкі на іх аснове ўжо ўкаранёны на больш чым 50-ці прадпрыемствах Беларусі і краін СНД.

Навукоўцам інстытута пад кіраўніцтвам Аляксандра Більдзюкевіча ўдалося стварыць новае пакаленне мембранных матэрыялаў, якія дазваляюць рэвалюцыйна змяніць традыцыйныя тэхналогіі падрыхтоўкі вады для цеплаэнергастанцый.

Першы канал