Беларускамоўным выкладчыкам уручылі прэмію імя Ластоўскага
У Мінску ўручаны дыпломы першых лаўрэатаў прэміі імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў. Прэмія была заснавана ў сакавіку гэтага года шэрагам грамадскіх аб'яднанняў, у ліку якіх "Таварыства беларускай школы" (ТБШ) і "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Урачыстая цырымонія адбылася ў суботу ў межах форуму дэмакратычных настаўнікаў.
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч уручыў дыпломы кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Тамары Сухой, доктару медыцынскіх навук, прафесару кафедры марфалогіі чалавека медуніверсітэта Аляксандру Арцішэўскаму і кандыдату геаграфічных навук, дацэнту кафедры агульнага землязнаўства БДУ Паўлу Каўрыгу.
Акрамя дыпломаў лаўрэаты атрымалі том публіцыстычных твораў Гілевіча, напісаных за апошнія 10 гадоў.
Старшыня ТБШ Алесь Лозка паведаміў, што на атрыманне прэміі прэтэндавалі 14 кандыдатаў.
Лаўрэатаў вызначаў міжнародны прэміяльны камітэт.
Сярод крытэрыяў, паводле якіх выбіралі лаўрэатаў, Лозка адзначыў выкладанне дысцыплін, якія раней не вывучаліся па-беларуску, прафесіяналізм, аўтарытэт і метадычнае забеспячэнне прадмета, што выкладаецца, а таксама актыўную грамадзянскую пазіцыю выкладчыка.
БелаПАН