Беларуса ў Гурзуфе шукаюць толькі міліцыянеры. МНС працу скончыла

МНС Украіны спыніла пошук беларускага турыста, які прапаў у Гурзуфе (Крым, Украіна), паведамілі “Інтэрфаксу” у МНС Беларусі. “Пошук спынены па лініі МНС і працягваецца па лініі МУС”, - паінфармавалі суразмоўцы агенства. Яны адзначылі, што МУС вядзе пошук турыста, бо ў яго знікненні не выключаюць крымінальную версію.

Як паведамлялася раней, жыхар Мінска 1982 года нараджэння 6 жніўня самастойна падняўся ў горы каля сяла Гурзуф. Альпіністы Бахчысарайскага горнага пашукова-выратавальнага ўзвода МНС ужо праверылі мясцовасць у раёнах гораў Басма і Кермен-Кая, у цяснінах рэкаў Донга і Чуюн-Ігла, а таксама паўночна-заходнія схілы горнага храбта Ялцінскай Яйлы.