Беларусь скароціць час мытнага афармлення да 30 хвілін
Беларусь мае намер зрабіць аднолькавай працэдуру папярэдняга дэкларавання тавараў з сумежнымі краінамі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Сяргей Барысюк.
Па яго словах, папярэдняе дэклараванне скароціць час мытнага афармлення з 3-6 гадзін да 30 хвілін. Барысюк адзначыў, што 80% усіх транзітных перавозак праз Беларусь здзяйсняюць замежныя перавозчыкі.
Менавіта яны ў асноўным і прастойваюць у чэргах на мытнях. Беларусь ужо рэалізавала на практыцы праекты па абмене інфармацыяй пры ажыццяўленні папярэдняга мытнага афармлення з Расіяй.
У стадыі разгляду і ажыццяўлення знаходзіцца сумесны праект з Украінай. Аднак з іншымі сумежнымі дзяржавамі пытанне інфармацыйнага супрацоўніцтва пакуль не вырашана.
БЕЛТА