Беларусь шукае 12 вайскоўцаў, якія зніклі падчас вайны ў Афганістане
Беларусь працягвае пошукі беларускіх вайскоўцаў, якія ў складзе савецкай арміі ў 1980-х гадах ваявалі і зніклі ў Афганістане.
Пошукі вядуцца пры дапамозе расійскага боку ў сувязі са складанасцямі, якія могуць узнікнуць падчас правядзення пашуковых працаў непасрэдна на тэрыторыі азіяцкай краіны, дзе і цяпер ідзе вайна.
Паведамляецца, што нельга адназначна сцвярджаць, што ўсе зніклыя без вестак загінулі. Тая ж Расія знаходзіць сваіх зніклых у Афганістане жаўнераў ужо ў якасці грамадзянаў іншых краінаў, некаторых нават у Амерыцы.
Нагадаем, паводле звестак Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, у баявых дзеяннях на тэрыторыі гэтай краіны ўдзельнічалі каля 30 тысяч вайскоўцаў, якія былі прызваныя з Беларусі. З іх загінуў 771 чалавек, 12 лічацца зніклымі без вестак.
БЕЛТА