Беларус 10 метраў працягнуў 12-тонны тралейбус з пасажырамі
Асілак Кірыл Шымко / БЕЛТА
Беларускі асілак Кірыл Шымко зрушыў з месца і з дапамогай трасоў 10 метраў працягнуў 12-тонны тралейбус з пасажырамі. "Тралейбус я цягнуў упершыню", — прызнаўся ён. І адзначыў, што хацеў паказаць "магчымасці чалавечага арганізму".
Шымко прымеркаваў чарговы свой рэкорд да Дня электратранспарту, які адзначаецца ў пятніцу на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску.
Асілак — неаднаразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса. Раней ён зрушыў з месца танкі, пасажырскі і транспартны самалёты, верталёт, цягнік з пяці пасажырскіх вагонаў, кар'ерны самазвал.