Баевікі памылкова абстралялі гароднінавую базу з "Града" (фота)
Яны хацелі абстраляць блокпост украінскіх сілавікоў, але памыліліся ў карэкціроўцы агню. У выніку ўсе ракеты трапілі ў гароднінавую базу.
Як паведамляе УНІАН, адзін чалавек загінуў ад асколачнага ранення, а яшчэ адзін чалавек паранены. Загінулы працаваў на гароднінавай базе ахоўнікам, параненая дзяўчына таксама працавал на гэтым прадпрыемстве.
Паведамляецца, што ўначы прарасійскія баевікі прарваліся на бронетранспарцёры і двух устаноўках "Град" да горада Дабраполле. Пасля няўдалага абстрэлу яны кінулі ўстаноўкі "Град" і спрабуюць адступіць на бронетранспарцёры. Іх пераследуюць украінскія вайскоўцы. Кінутыя ўстаноўкі апынуліся замініраванымі.
Фота з сацыяльных сетак