Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху" пагодзіцца нават на мітынг на Бангалоры
Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху" звернецца ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. На плошчы Бангалор плануецца праве
Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня аргкамітэту па правядзенні "Чарнобыльскага шляху" Юрый Хадыка. Палітык кажа, што арганізатары не хочуць спрачацца з уладамі і пагодзяцца нават на мітынг на Бангалоры.
Хадыка: "Я буду прапаноўваць пагадзіцца нават з такім рашэннем, бо нам абсалютна патрэбна сабрацца ўсім разам. Мы плануем абмеркаваць, прыняць нейкія рэзалюцыі, прыняць зварот да урада, каб перасталі змешваць прадукцыю забруджаных рэгіёнаў з чыстай прадукцыяй. Праблем вельмі шмат".
Хадыка жадае, каб на акцыі прысутнічала дружына. У гэтым ён вельмі спадзяецца на моладзевыя структуры, якія адзіныя толькі могуць арганізаваць такую дружыну.