Апазіцыя папросіць Еўрапарламент правесці слуханні пра зніклых палітыкаў
Беларуская апазіцыя папросіць Еўрапарламент правесці слуханні па справе зніклых палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага. Пра гэта паведаміў лідар АГП Анатоль Лябедзька. Як інфармуе БелаПАН, подпісы пад зваротам паставілі ўжо больш як 30 чалавек, у тым ліку Ўладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Юры Хадыка, Віктар Івашкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Андрэй Саннікаў ды інш. Збор подпісаў працягваецца.
Зварот плануецца накіраваць на імя старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка і кіраўнікоў парламенцкіх фракцый. Па словах Лябедзькі, апазіцыя будзе дамагацца, каб слуханні прайшлі сёлета ўвосень.
Нагадаем, што 5 жніўня прадстаўнікі апазіцыя накіравалі ў Савет бяспекі ААН ліст з просьбай правесці міжнароднае расследаванне ў справе зніклых палітыкаў.