Андрэй Саннікаў будзе пратэставаць, каб быў другі тур

Андрэй Саннікаў прыехаў на выбарчый участак разам з жонкай і сынам.

Палітык ухіліўся ад адназначнага адказу пра свой выбар, сказаўшы толькі, што абірае свабодную Беларусь


Андрэй Саннікаў лічыць, што альтэрнатыўныя кандыдаты збяруць больш галасоў, чым дзейсны кіраўнік краіны. Маўляў, абавязкова мусіць быць другі тур.

Саннікаў: “Такая колькасць кандыдатаў у любой нармалёвай краіне гэта аўтаматычна другі тур. Калі нам скажуць, што другога тура няма, то гэта хлусня і падман. Мы будзем пратэставаць супраць гэтага”.

Палітык дадаў, што менавіта сёння пачаліся выбары, а датэрміновае галасаванне – прымус і падман. Дарэчы на выбарчым участку, дзе галасаваў Саннікаў, 11% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова.