Аміяк на заводзе "Савушкін прадукт" выцек з-за дэфекту трубаправоду
Гэта папярэдняя версія, паведаміў БелаПАН галоўны інжынер прадпрыемства Ўладзімір Мількевіч. Дакладная прычына здарэння будзе вызначаная пасля адпаведных выпрабаванняў сумесна з адмыслоўцамі Праматамнагляду. Цяпер падача аміяку на аварыйным участку трубаправоду адключаная, заявіў Мількевіч.
Нагадаем, аварыя здарылая 2 верасня. З трубы ў цэху гатовай прадукцыі выцекла каля 30 кг аміяку. Работнікі цэха — каля 20 чалавек — пакінулі свае працоўныя месцы і паведамілі пра здарэнне кіраўніцтву.
Двое работнікаў — мужчына і жанчына (абоім па 33 гады) — трапілі ў лякарню з дыягназам "атручванне парамі аміяку". Вялікай шкоды іх здароўю няма, кажуць лекары.