Акадэмія навук Беларусі зварыла віно з брусніц

Па замове беларускай Акадэміі навук на кансервавым заводзе ў Талачыне робіць віно з брусніц. На прадпрыемстве Еўрарадыё распавялі, што алкагольны напой робяць з соку, а спірт не дадаюць.
Што праўда, пакаштаваць інавацыйны прадукт у сталіцы Беларусі пакуль не атрымаецца:
“Гэта віно з брусніц. Яно будзе прадавацца, гэта лінейка з садавінных він. У Мінск пакуль не пастаўлялі, бо працуем з Мінскам праз размеркавальныя склады, то бок аптовыя базы. Пакуль не адгружалі туды”.
Кошты на віно абяцаюць “дэмакратычныя”. Дызайн этыкеткі распрацавала студыя “Tikiolla”. На бутэльцы будзе намаляваны будынак Акадэміі навук Беларусі ― на гэтым настойвалі ва ўстанове.
