АДС плануе правесці ў Аршанскім раёне праймерыз у тэставым рэжыме

Прэзідыум палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл падтрымаў ініцыятыву правядзення праймерыз у тэставым рэжыме. Як паведаміў БелаПАН старшыня Аб'яднанай грамадзянскай Анатоль Лябедзька, праймерыз плануецца правесці на тэрыторыі Аршанскага раёна ў студзені-лютым 2010 года. Нагадаем, першапачаткова АДС планавалі правесці праймерыз і вызначыць кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў адразу на рэспубліканскім узроўні. Аднак ніводная са структур, якія ўваходзяць у АДС, пакуль не вызначылася са сваім кандыдатам на ўдзел у першасных выбарах.