Адміністратара дарожных вайбер-чатаў затрымалі ў Рэчыцы за фота 2022 года

Аляксандр Гардзеенка / сацсеткі
У Рэчыцы напрыканцы сакавіка затрымалі аднаго з адміністратараў вайбер-чатаў пра дарожную абстаноўку ў Рэчыцы і Гомелі. Пра гэта даведаўся сайт "Флагшток".
Затрыманага завуць Аляксандр Гардзеенка. Паведамляецца, што ён працаваў на ВА "Беларуснафта".
"ГУБАЗіК з дому забіраў жорстка. Шыюць 361 артыкул за фота расійскай тэхнікі, знятыя ў 2022 годзе", — паведаміла журналістам "Флагштока" крыніца.
Мяркуецца, што затрыманне Гардзеенкі можа быць звязанае з перасылкай здымкаў расійскай вайсковай тэхнікі, якая ішла на захоп Украіны, маніторынгаваму праекту "Беларускі Гаюн".
Звычайна за супрацу з незалежнымі рэурсамі беларусаў вінавацяць паводле артыкула 361-4 "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". За гэта пагражае ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Доступ да базы звестак праекта "Беларускі Гаюн" сілавікі атрымалі ў лютым 2025 года. Пасля гэтага сталі з'яўляцца паведамленні пра затрыманні за перасылку фота расійскай тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.