326 грамадзян Беларусі дэпартавалі з Польшчы за першы квартал 2025-га

Польска-беларуская мяжа, ілюстрацыйнае фота / polsatnews.pl
За першы квартал 2025 года Польшча дэпартавала 326 грамадзянаў Беларусі. 23 чалавекі былі высланыя прымусова, астатнія 303 пакінулі польскую тэрыторыю добраахвотна.
Па колькасці дэпартацый, як вынікае са справаздачы памежнай службы Польшчы, беларусы занялі другое месца. На першым ідуць грамадзяне Грузіі (447 чалавек), трэцяе месца займае Малдова (249).
Разам з тым беларускім грамадзянам сталі радзей адмаўляць ва ўездзе ў Польшчу: за першы квартал 2025-га было 378 такіх выпадкаў (у першым квартале 2024 года іх налічвалася 618). Пяцярым беларусам адмовілі праз парушэнне тэрміну візы, яшчэ пяцёра атрымалі адмовы праз адсутнасць належных дакументаў пра мэты і ўмовы знаходжання ў Польшчы. Аднаму адмовілі праз нястачу грашовых сродкаў на перабыванне ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.