19:46 Віцебчукам паказалі эратычную камедыю

У віцебскім Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера эратычнай камедыі “Псіхааналітык для псіхааналітыка”. Спектакль паставіў Сяргей Кулікоўскі па п’есе Дзіяны Балыка.

Аўтарка не толькі драматург, але і практыкуючы псіхолаг. У п’есе яна расказала сапраўдныя гісторыі са сваёй практыкі пра каханне, адзіноту, непаразуменне і жаданне людзей быць шчаслівымі.


Нягледзячы на тое, што ў эратычнай камедыі распавядаецца пра сэкс амаль ненарматыўнай лексікай, атрымалася яна на дзіва цнатлівай.


Ва ўсялякім разе, стрыптызуў чыстым выглядзе” гледачам не паказалі, сцвярджае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская.