14:45 Малюнкі беларускіх дзяцей перамаглі на міжнародным конкурсе

Больш 40 прац выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі было прадстаўлена на 7-м міжнародным конкурсе малюнка "Фарбы зямлі", які прайшоў у Таліне.
У ім таксама прынялі ўдзел юныя мастакі ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў з Расіі, ЗША, Украіны, Эстоніі. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядучыя мастакі і  мастацтвазнаўцы Эстоніі, ацаніўшы амаль 2 тысячы малюнкаў, назвалі чатырох беларусаў у ліку пераможцаў.

Максім Зубро і Іра Казлова занялі 1-е і 4-е месцы ва ўзроставай катэгорыі пяцігадовых аўтараў, Поля Пратасава і Маша Ермакова - другое і трэцяе месца сярод шасцігадовых.

Затым у Нацыянальнай бібліятэцы Эстоніі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы лепшых прац і ўшаноўванне лаўрэатаў конкурсу.