13:15 У Мазыры асудзілі ўдзельнікаў злачыннай групоўкі
У Мазыры вынесены прысуд удзельнікам мясцовай злачыннай групоўкі.
Як паведаміў суддзя Іван Анташук, групоўка, у якую ўваходзіла шэсць чалавек, дзейнічала на тэрыторыі Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў з 2000 года. Ім былі прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні вымагальніцтваў, рабаванні і іншых цяжкіх злачынствах, што было поўнасцю даказана падчас судовага працэсу.
Максімальны тэрмін пакарання прызначаны 29-гадоваму лідэру групоўкі ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Астатнія асуджаныя да тэрмінаў пазбаўлення волі ад 3,5 да 10 гадоў.
На працягу дзесяці дзён яны могуць абскардзіць прысуд.
Паведамляе БЕЛТА