12:07 Прэзідэнт ФІФА наведае Мінск
Прэзідэнт
Міжнароднай федэрацыі футбола Ёзэф Блатэр наведае Мінск 16 сакавіка. Пра гэта
паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас у нядзелю на
справаздачна-выбарнай канферэнцыі.
Паводле слоў Нявыгласа, праграма візіту
кіраўніка ФІФА цяпер прапрацоўваецца з улікам пажаданняў Блатэра. З 29 па 31
траўня ў Цюрыху адбудзецца 57-ы кангрэс
ФІФА, на якім пройдуць выбары прэзідэнта арганізацыі. Блатэр балатуецца на
трэці тэрмін. Упершыню ён быў абраны ў 1998 годзе.