11:31 Прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміі "Оскар"

У Лос-Анджэлесе сёння прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміі амерыканскай кінаакадэміі “Оскар”. Лепшай стужкай быў названы фільм рэжысёра Марціна Скарсэзэ “Адступнікі”.
Гэты ж фільм перамог у намінацыях “Рэжысёр”, “Адаптаваны сцэнар” і “Мантаж”. Лепшым акцёрам стаў Форэст Ўітакер за фільм “Апошні кароль Шатландыі”, а Хэлен Мірэн, якая сыграла галоўную ролю ў стужцы “Каралева”, стала лепшай актрысай.

У намінацыі “Спецэфекты” “Оскара” прысудзілі “Піратам карыбскага мора”, а “Уцякай” назвалі лепшым мульфільмам года. Італьянскага кампазітара Эніо Марыконе, які напісаў мелодыі больш чым да 300 фільмаў узнагародзілі за дасягненні перад кінематографам.

Нагадаем, сёння ўвечары цырымонію пакажуць на Першым канале.