Жыхара Баранавічаў накрыла на будоўлі бетоннай плітой

Пад аўтаакран трапіў жыхар Баранавічаў, калі праходзіў праз новабудоўлю. У гаражным кааператыве кранаўшчык перамяшчаў з дапамогай тэхнікі шматтонную пліту з бетона. Дрэнна замацаваны груз абарваўся. У выніку пацярпеў жыхар горада, які ў гэты час праходзіў пад стралой. Траўмаванага даставілі ў шпіталь, на кранаўшчыка распачалі крымінальную справу.