Журналіста Сямёна Печанко засудзілі на 15 сутак
Суд праходзіў у Маскоўскім судзе сталіцы. Сведкамі, па "дзіўным" збегу абставін, выступілі міліцыянты, прозвішчы якіх пачынаюцца на адну літару. У дадзеным выпадку на літару "З": Зароўскі і Запечэнка. Міліцыянты засведчылі, што падчас затрымання Сямён Печанко крычаў "Ганьба" і "Жыве Беларусь". Адзін з міліцыянтаў таксама сказаў, што ў журналіста з сабой быў сцяг.
“Наша Ніва”
“Наша Ніва”