Жонку музыкі Алеся Таболіча выклікаюць у міліцыю праз яго бабулю

Жонку вядомага металіста Алеся Таболіча (гурт Znich) Алесю выклікаюць у міліцыю ў сувязі з прысутнасцю на плошчы Незалежнасці 19 снежня. "Ваш тэлефон быў засвечаны", — сказаў супрацоўнік міліцыі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Алесь Таболіч.  Паводле яго слоў, тэлефанавалі не толькі жонцы, якая здавала іспыты, але і сваякам. Бацькі Алесі запатрабавалі позву, тады міліцыянт, які прадставіўся супрацоўнікам аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, патэлефанаваў 70-гадовай бабулі музыкі ў вёску. Гэта найбольш абурыла Алеся Таболіча, бо бабуля была перапалоханая, скардзілася на здароўе. Ён здзіўляецца, чаму не патэлефанавалі яму?

Адзначым, што Алеся з'яўляецца абанентам МТС. А ўчора прэс-служба МТС паведаміла Еўрарадыё, што кампанія не давала міліцыі спісаў абанентаў, якія былі зарэгістраваныя ў сотавых сетках ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня.