Здановіч: “Чыноўнікі хочуць, каб большасць дзяцей ішла ў ПТВ”
Амаль не засталося сумневаў у тым, што да пачатку новага навучальнага года чыноўнікі падрыхтуюць усе неабходныя заканадаўчыя паперы аб чарговым “рэфармаванні” школы. І 12-годку заменяць 11-ю гадамі навучання. Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч расказаў Еўрарадыё, чаму дзяржава не хоча, каб дзеці імкнуліся паступаць у ВНУ, чаму яны будуць менш адукаваныя за кітайскіх, ці давядзецца скарачаць настаўнікаў і ці застанецца ў праграме беларускіх школ “Гісторыя Беларусі”.
Еўрарадыё: “Рэформа патрэбна тады, калі існуючая сістэма, у дадзеным выпадку адукацыі, выклікае прэтэнзіі і незадаволенасць зацікаўленых асоб. Якія прэтэнзіі і з боку каго існуюць да сённяшняй школы і 12-гадовага навучання ў прыватнасці?”
Уладзімір Здановіч: “Бацькі бачаць усіх сваіх дзяцей выключна ў ВНУ і прад’яўляюць прэтэнзіі школе, што яна не можа ўсіх падрыхтаваць да паступлення ў ВНУ, і таму яны вымушаныя наймаць рэпетытараў. Але ніколі перад школай не стаяла задача, каб абсалютна ўсіх падрыхтаваць да паступлення ў ВНУ. У сваю чаргу супрацьлеглую мэту бачаць чыноўнікі. Яны мяркуюць, што большая частка дзяцей пойдзе ў прафтэхвучэльні, у тэхнікумы, а меншая – у ВНУ. І таксама прад’яўляюць прэтэнзіі да школы: чаму вы так не рыхтуеце, не настройваеце дзяцей?”
Еўрарадыё: “Але ж пасля 9-га класа дастаткова школьнікаў паступалі ў ПТВ?”
Уладзімір Здановіч: “Справа ў тым, што гэта паступленне было “ўскоснае”. Я статыстыку вывучаў: у нас каля 50 тысяч 9-класнікаў размяркоўвалася ў сістэму прафтэхадукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Але трэба ўлічваць, што сістэма прафтэхадукацыі цалкам змянілася. Былі створаныя ліцэйскія класы. Менавіта таму ПТВ і назвалі ліцэямі. А ліцэйскія класы зноў жа былі прызначаныя не для падрыхтоўкі дзяцей для вытворчасці, не працоўны клас там рыхтавалі, а рыхтавалі паступаць у ВНУ. Тое ж і з сярэднеспецыяльнай адукацыяй – сталі адмаўляцца прымаць іх на працу. Маўляў, давайце нам толькі з вышэйшай. Асабліва, да прыкладу, тычыцца педагогікі. Таму нам зараз неабходна навесці парадак з мэтай адукацыі”.
Еўрарадыё: “Але калі з новага навучальнага года перайсці на 11-годку, то ў 2009-м адначасова закончаць школу і тыя, хто зараз у 11-м класе, і тыя, хто зараз у 10-м. Як іх развесці і ўладкаваць, каб нікога не пакрыўдзіць?”
Уладзімір Здановіч: “Гэта вельмі сур’ёзнае ўнутранае пытанне. Я зараз растлумачу. У нас зараз узнікае цікавая сітуацыя. У наступным годзе, вясной выйдзе са школы клас, які вучыўся па 12-гадовай праграме. Гэта больш за 3 тысячы чалавек, якія самыя першыя ішлі па эксперыменце. Раней, некаторыя гэта ведаюць, гэтыя класы называліся “класамі з зорачкай”. Яны цалкам пройдуць 12-гадовую праграму і па іх можна будзе меркаваць – які эфект дала 12-гадовая адукацыя. У тым жа годзе закончаць школу звычайныя школьнікі, якія вучыліся па 11-гадовай праграме. Калі сённяшнім 10-класнікам, якія вучацца па 12-гадовай праграме, урэзаць праграму навучання да 1 года, як гэта прапаноўваецца, то вясной 2009 года выйдуць ў "вольнае плаванне" адначасова тыя, "з зорачкай" 12-гадовага навучання, звычайныя і тыя, хто цяпер у 10-м класе, але якія правучацца наступны навучальны год па сціснутай праграме. Тры групы дзяцей выйдзе з рознай ступенню падрыхтоўкі. Праблема – як урэгуляваць, каб ніхто не пацярпеў? Бо большая частка захоча паступаць у ВНУ. З рознай ступенню першапачатковай падрыхтоўкі. Таму і ствараецца працоўная група, каб ніхто не пацярпеў. І дзеці, і школа, і, канешне, настаўнікі”.
Еўрарадыё: “І як, на вашу думку, гэта можна было б зрабіць найлепшым чынам?”
Уладзімір Здановіч: “Трэба было б нашым 9-ці і 10-класнікам даць магчымасць давучыцца па 12-гадовых праграмах. А на працягу гэтых двух гадоў уважліва абмеркаваць усе магчымыя варыянты. Бо ўжо зараз заўважныя пэўныя складанасці. Абмеркаваць у першую чаргу са спецыялістамі, выкладчыкамі, настаўнікамі і выхавацелямі. Потым паказаць бацькам, што чакае іх дзяцей у выпадку пераходу на 11-гадовы перыяд навучання. А магчыма, што ў выніку, вырашылі б пакінуць 12-гадовую школу, калі занадта шмат негатыўных момантаў знойдзецца”.
Еўрарадыё: “І якія негатыўныя моманты такога “рэфармавання” бачныя ўжо зараз?”
Уладзімір Здановіч: “Ужо цяпер відаць, што давядзецца часткова скарачаць настаўнікаў, відаць, што давядзецца скарачаць колькасць урокаў у дзень, іх колькасць на год. І мяне вельмі турбуе, што ў выніку нашы дзеці будуць менш адукаваныя за дзяцей іншых дзяржаў. Да прыкладу, таго ж Кітая. Там дзеці займаюцца 12 гадоў у школе. Колькасць урокаў на год складае каля 1500. У нас будзе менш за 800. Безумоўна, можна ўжываць розныя інтэнсіўныя тэхналогіі, але, на мой погляд, рэзкае скарачэнне колькасці ўрокаў можа прывесці, як гэта не парадаксальна, да павялічэння перанапружанасці ў вучняў”.
Еўрарадыё: “А як быць з падручнікамі? На тыя, што ёсць зараз столькі грошай затрачана! А як настаўнікам працаваць без новых падручнікаў па новай праграме?”
Уладзімір Здановіч: “Справа ў тым, што цягам 2 гадоў падручнікі цалкам сябе акупляюць – бацькі ж плацяць за іх 50 адсоткаў ад кошту. 2 гады прайшлі, падручнікі сябе акупілі і можна спакойна выдаваць іншыя. Гэта не складана. А настаўнік, які працуе выключна па тым падручніку, які яму прапаноўваюць, гэта дрэнны настаўнік. Можна проста пазначыць у праграмах – такія і такія тэмы падручніка не праходзіць. І выкарыстоўваць тыя падручнікі, якія ёсць на сённяшні дзень. Можна карыстацца двума падручнікамі адначасова, трыма. І нават больш. Мяне больш турбуе тое, што тыя кнігі, якія сапраўды запатрабаваныя настаўнікамі і вучнямі, часта ў школы не даходзяць. А па ініцыятыве асобных супрацоўнікаў, якія маюць дачыненне да сістэмы адукацыі, прапіхваюцца зусім іншыя. Якія не прыймаюцца школай, не зразумелыя і іх не ўспрымаюць ні настаўнікі, ні вучні”.
Еўрарадыё: “Можаце прывесці канкрэтны прыклад?”
Уладзімір Здановіч: “Я назаву толькі прадмет – матэматыка”.
Еўрарадыё: “Дарэчы, пра прадметы і падручнікі: як вы можаце пракаментаваць выказванні наконт таго, што з праграмы навучання ў беларускіх школах можа знікнуць “Гісторыя Беларусі”?
Уладзімір Здановіч: “У тым праекце праграмы навучання, які маюць на руках сябры ўрадавай камісіі, проста напісана “гісторыя”, таму тут я не магу растлумачыць, ці то будзе гісторыя сярэдніх вякоў... і колькі гадзінаў на гісторыю Беларусі. Проста напісана слова “гісторыя”. А што ўкладаецца ў гэта, у напаўненне – відаць вырашаюць чыноўнікі міністэрства адукацыі. Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10-х класаў, якія знаходзяцца цяпер у школе, і якія будуць у такім экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у іх напісана "гісторыя - 2 гадзіны”.
Еўрарадыё: “Так ці чакаць нам усё ж такі пераходу да 11-годкі ўжо сёлета?”
Уладзімір Здановіч: “Я не выключаю магчымасці пераходу да новай сістэмы ўжо сёлета. І бацькі, калі яны ўважліва падумаюць пра тое, што іх чакае ў выніку варыянту пераходу, які ў экстранным парадку рыхтуецца, яны вялікай радасці не атрымаюць. Там якасці адукацыі не будзе. Бо да такога пераходу не гатовыя не толькі дзеці і бацькі, але не гатовыя настаўнікі. Нельга за 2 месяцы патлумачыць ім, як 2 гады навучання сціснуць да аднаго. Гэта будзе проста крамсанне – спачатку адрэзалі вушы і нос, а пасля паглядзім, што атрымаецца”.
Еўрарадыё: “Магчыма гэтыя змены прывядуць і да нейкіх зменаў у правілах для тых, хто паступае ў ВНУ?”
Уладзімір Здановіч: “Сёлета паступленне будзе ісці па тых правілах, якія дзейнічалі і дзейнічаюць на сённяшні дзень без усялякіх зменаў. Таму перажываць з гэтай нагоды няма патрэбы”.
Еўрарадыё: “Апошняе пытанне датычна тых, хто і пасля ВНУ хоча працягваць вучыцца – у аспірантуры ці магістратуры. Ці не загадаюць ім альбо ехаць замест вучобы па размеркаванні працаваць, альбо ісці ў войска, альбо вяртаць грошы за навучанне?”
Уладзімір Здановіч: “Калі вы пачытаеце Палажэнне аб размеркаванні выпускнікоў Вышэйшых навучальных устаноў, то вы там ужо знойдзеце гэтую норму, у якой гаворыцца, што ў тым выпадку, калі выпускнік ВНУ паступае атрымліваць больш высокі ўзровень адукацыі, то ён вызваляецца ад абавязковага размеркавання і, нават, ад службы ва ўзброеных сілах. На час гэтага навучання. Можна атрымліваць адукацыю больш вышэйшага ўзроўню не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У гэтым выпадку ён таксама атрымлівае адтэрміноўку і вызваляецца ад абавязковай выплаты грошай за яго навучанне”.