Зборная Беларусі па хакеі падала скаргу на дзеянні суддзяў
Па заканчэнні суботняга матча Чэхія — Беларусь наша дэлегацыя падала скаргу на працу судзейскай брыгады. Падставай стала рашэнне залічыць першы гол зборнай Чэхіі, забіты, па меркаванні беларусаў, з парушэннем правілаў — наўмысным рухам канька форварда Томаша Ролінэка. У выпадку, калі скарга беларусаў будзе задаволеная, то пакараюць не палявых арбітраў, а суддзю відэапаўтора славака Юрая Окалічанага, які пастанавіў залічыць чэхам гэтае ўзяцце беларускіх варот, адзначае "Прэсбол".