Збітыя ў Мінску спецназам апазіцыянеры пададуць скаргі ў пракуратуру
Пацярпелыя падчас разгону акцыі салідарнасці ў Мінску 16 верасня апазіцыянеры маюць намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры.
Нагадаем, учора на Кастрычніцкай плошчы сталіцы сабраліся каля 50 чалавек, многія з якіх трымалі ў руках партрэты зніклых у 1999-2000 гадах Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. Спецназаўцы, якіх было значна болей за ўдзельнікаў акцыі, жорстка выціснулі іх з плошчы.
Былі збітыя лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоль Лябедзька, Франак Вячорка ды іншыя. Намесніку старшыні Партыі БНФ Вінцуку Вячорку разбілі акуляры. Спецназаўцы разрывалі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі ЕС.
"Хартыя-97"
Фота - photo.bymedia.net