Заўзятары "Славянскага базара" рыхтуюць па мільёну
Каб наведаць усё, што заяўлена у праграме
шаснаццатага "Славянскага базара ў Віцебску", спатрэбіцца каля
мільёна рублёў. Мы падсумавалі сярэдні кошт білетаў на мерапрыемствы,
якія пройдуць на галоўных фестывальных пляцоўках - канцэрты у Летнім
Амфітэатры, спектаклі тэатральнай праграмы, кінапаказы ды конкурсныя
выступленні. Атрымалася крыху больш за васемсот тысяч. А ёсць яшчэ і выставы, і
“Горад Майстроў”, дзе так і
карціць набыць што-небудзь адмысловае, і вулічныя латкі з прысмакамі…
Самыя дарагія білеты - на гала-канцэрт адкрыцця фестывалю. Лепшыя месцы тут каштуюць па дзвесці тысяч. У параўнанні з мінулым годам - на 20 тысяч больш. Самыя танныя білеты на гала-канцэрт - па 30 тысяч. Чуваць будзе добра, але разгледзець артыстаў гледачы тут здолеюць хіба што ў вайсковы бінокль.
Білеты на канцэрт адкрыцця, што адбудзецца 7 ліпеня ўвечары, раскупілі за некалькі дзён. На гала-канцэрт закрыцця яшчэ чалавек дваццаць-трыццаць трапіць змогуць, калі паспяшаюцца да кас. Кошт білетаў - ад 30 да 150 тысяч. У касах амаль што не засталося білетаў на спектаклі, што будуць дэманстравацца ў межах тэатральнай праграмы, на расійскае кіно, гала-канцэрт дзіцячага конкурсу і "Хор Турэцкага". Марудна прадаюцца ўкраінскі канцэрт ды конкурс маладых выканаўцаў.
Галоўная зорка фестывальнай праграмы - Патрысія Каас. Яна ўпершыню наведае Віцебск. Адзін з сюрпрызаў - танцавальны калектыў "Дэсенданс" з Аўстраліі. Абяцаюць сапраўдных абарыгенаў!
Другі - Марыя Шэрыфавіч, пераможца апошняга Еўрабачання. Зоркі, да якіх віцебскія гледачы ужо прызвычаіліся - Барыс Маісееў, Валеры Лявонцьеў, Ларыса Доліна, Надзея Бабкіна, Аляксандр Малінін. Прыедуць таксама Сафія Ратару, Верка Сярдзючка і беларуская эстрада амаль у полным складзе.