Затрыманыя тры актывісты за расклейку улётак “Свабоду Паўлу Севярынцу”

У Брэсце ўначы былі затрыманыя тры актывісты Руху “За Свабоду” за расклейку улётак “Свабоду Паўлу Севярынцу”. Міліцыянты тры гадзіны трымалі Андрэя Шарэнду, Юлю Пашко і Міхала Ільіна ў пастарунку.  Пасля дагляду асабістых рэчаў, складання пратаколаў і канфіскацыі друкаваных матэрыялаў актывістаў адпусцілі. На наступным тыдні іх чакае суд, паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.

Нагадаем, Павел Севярынец быў пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за правядзенне ў Брэсце прэзентацыі сваёй кнігі “Лісты зь лесу”.