Затрыманыя махляры, якія 5 гадоў гандлявалі неіснуючымі аўтамабілямі

Неіснуючымі аўтамабілямі больш за пяць гадоў гандлявалі махляры, якія днямі былі затрыманыя. Паведамляецца, што яны знаёміліся з патэнцыйнымі пакупнікамі праз аб’явы, размешчаныя ў шэрагу расійскіх папулярных выданняў. Хлопцы давалі абвесткі пра продаж выключна дарагіх іншамарак і пакідалі кантактныя тэлефоны ў Беларусі.

Нярэдка махляры патрабавалі залогавы кошт аўтамабіля і ў выніку атрымлівалі да 80 тысяч долараў за здзелку. Пераважная большасць іх ахвяраў – грамадзяне Расіі, але сярод пацярпелых могуць быць і беларускія аўтааматары, мяркуе тэлеканал СТВ.