Затрыманы лідэр АГП А.Лябедзька і журналіст “Народнай волі” В.Гарбузаў
У Мінску каля Кастрычніцкай плошчы затрыманы журналіст газеты “Народная воля” Віталь Гарбузаў. Журналіст быў затрыманы разам з сябрамі АГП, якія раздавалі нумар выдання. У ім быў змешчаны зварот АГП да грамадзян, прадстаўнікоў бізнэсу і дзяржавы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла журналістка “Народнай волі” Марына Коктыш. Марына Коктыш: Галоўны рэдактар газеты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч а пачатку на першую накіраваў рэпарцёра “НВ” Віталя Гарбузава на Кастрычніцкую плошчу, а дакладней на вуліцу побач з ГУМам, дзе старшыня АГП Анатоль Лябедзька са сваімі палечнікамі па партыі меў намер раздаць мінакам газету “НВ”, дзе было надрукавана пасланне АГП да грамадзян, прадстаўнікоў бізнэсу і дзяржавы, якое называлася “Кошт выбару”. Прайшло літаральна хвілін дзесяць з таго моманту, як Віталь выйшаў з рэдакцыі, узяўшы з сабой фотаапарат і рэдакцыйнае пасведчаньне, і ён патэлефанаў і сказаў, што ён ужо ў "газелі" і іх разам з тымі, хто раздаваў газету, ужо вязуць у Цэнтральны РУУС.
Пры затрыманні Віталь паказваў пасведчанне журналіста і спрабаваў растлумачыць, што ён не раздае газэты, а працуе. Аднак на дзеянні міліцыянтаў гэтыя тлумачэнні не паўплывалі. Зараз Віталь Гарбузаў знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Мінску.