Запрацаваў сайт vialejka.org

Як паведамілі Радыё "Свабода" асобы, якія маюць адносіны да рэсурсу, сайт працуе ў звычайным рэжыме і больш адключацца не будзе. Нагадаем, сайт перастаў працаваць на пачатку ліпеня, у першыя дні дзеяння новых правілаў рэгулявання інтэрнэту. Яго стваральнікі кажуць, што да таго як завялі крымінальную справу, сайт фізічна знаходзіўся ў Беларусі. Пакуль адбываўся пераезд за мяжу, яго часова вырашылі адлучыць.

Крымінальныя справы супраць стваральнікаў vialejka.org завялі "за паклёп і абразу". Як распавядала Еўрарадыё, міліцыянты дапыталі жыхара Вілейкі Мікалая Суслу, падазраючы, што менавіта ён адмініструе сайт. На экспэртызу ў яго забралі персанальны камп'ютар.