Замаразкі, дажджы і спякота. Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

Надвор'е на наступным тыдні

Надвор'е на наступным тыдні / Еўрарадыё

З пачаткам новага тыдня надвор'е ў большасці раёнаў застанецца прахалодным, расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

У пачатку тыдня ў большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, умераны. Вільготнасць паветра да 80%. Уначы ад +3 да +8°C, пры праясненнях замаразкі да -3°C. Днём у панядзелак тэмпература паднімецца ад +7°C па поўначы да +16°C па паўднёвым усходзе, у аўторак да +15°C.

У сярэдзіне тыдня метэаўмовы стануць вызначаць вільготныя, няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Яны прынясуць лакальныя, невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, умераны. Вільготнасць да 80%. Уначы ў сераду ад +3 да +8°C, у дзённыя гадзіны ад +15 да +20°C.

У пачатку другой паловs тыдня ўмовы надвор'я стануць фарміраваць атмасферныя франты з захаду Еўропы. У большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер заходні, умераны. Вільготнасць да 80%. Уначы ад +8 да +13°C. Днём у чацвер ад +16 да +21°C, у пятніцу ад +10 да +16°C.

У выхадныя дні — пераменная воблачнасць, у большасці раёнаў без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Уначы і раніцай туман. Вільготнасць да 70 —. Уначы ад +4 да +9°C, у сярэдзіне дня ў суботу ад +6 да +11°C, па паўднёвым усходзе да +22°C, у нядзелю ад +7 па захадзе да +24°C па паўднёвым усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.