За жоўта-блакітную зорку ў Маскве вінаватым пагражае 7 гадоў турмы
Крымінальную справу спярша пачалі па артыкуле "Вандалізм", а пазьней паліцыянты перакваліфікавалі яе на артыкуле аб хуліганстве.
Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-службу маскоўскага ўпраўлення МУС.
Нагадаем, 20 жніўня невядомыя вывесілі ўкраінскі сцяг на шпілі сталінскага шматпавярховіка ў цэнтры Масквы і размалявалі ў колеры гэтага ж сцяга зорку на шпілі.
Расійская паліцыя затрымала дзвюх дзяўчат і двух хлопцаў, жыхароў Масквы. Спярша іх вінавацілі ў вандалізме (максімальнае пакаранне — тры гады зняволення). Аднак 21 жніўня крымінальная справа была перакваліфікаваная на хуліганства. Максімальнае пакаранне, якое цяпер пагражае абвінавачаным, — сем гадоў турмы.
Фота — ria.ru