За трое сутак з Беларусі дэпартавана 150 замежнікаў
Больш за 1150 замежнікаў былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці падчас трохдзённага адмысловага комплекснага мерапрыемства "Нелегал". Усіх іх абвінавацілі ў парушэнні правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі. З гэтай колькасці 150 замежнікаў за грубае парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі краіны былі дэпартаваныя, у тым ліку 51 — пад канвоем. Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства прыцягнута каля 250 грамадзян Беларусі.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў праверылі законнасць прыцягнення і выкарыстання замежных работнікаў на розных прадпрыемствах. Адмысловая ўвага надавалася сельскай гаспадарцы. Па выяўленых парушэннях да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 36 службовых асобаў.
"Інтэрфакс"