За праект "Аб СМІ" прагаласавалі 96 дэпутатаў, супраць былі толькі 2

Праект закона "Аб СМІ" ў другім чытанні прыняты ў Палаце прадстаўнікоў 24 чэрвеня. Як паведамляе "Інтэрфакс", яго падтрымалі 96 парламентароў, супраць выказаліся толькі 2.
Нагадаем, па выніках першага чытання на мінулым тыдні супраць праекту прагаласаваў адзін дэпутат.