За паркоўку ў неналежным месцы ў Мінску штодня эвакуіруюць каля 20 машынаў
За паркоўку ў неналежным месцы з мінскіх вуліц штодня эвакуіруюць у сярэднім 20 аўтамабіляў. Такую працу выконваюць пяць экіпажаў спецыяльнай тэхнікі. Прыбраныя з вуліц машыны дастаўляюць на штрафныя стаянкі. У сталіцы іх пяць. Забраць свой аўтамабіль з гэтых стаянак можа толькі ўладальнік. Пры гэтым ён павінен заплаціць штраф за няправільную паркоўку - ад адной да пяці базавых велічынь, адзначае агенцтва 'Минск-новости'.