За напад на расійскую амбасаду затрымалі яшчэ аднаго актывіста
9 лістапада стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго маладога чалавека ў справе аб нападзе на амбасаду Расіі, ізалятар на Акрэсьціна ды іншых здарэннях.
Як перадае Радыё "Свабода", затрыманы мінчук Максім Веткін. Як і іншых падазроных у справе аб нападзе на расійскую амбасаду, Веткіна затрымлівалі раніцай 8 лістапада міліцыянты ў чорных масках. Маладога чалавека трымаюць у ізалятары на вуліцы Валадарскага, яму нібыта ўжо выстаўлена абвінавачанне ў хуліганстве.
Ужо больш за 2 месяцы ў ізалятары на Валадарскага трымаюць таксама актывістаў анархісцкага руху Міколу Дзядка і Аляксандра Францкевіча. Іх таксама абвінавачваюць у датычнасці да нападаў.