За два дні толькі на tut.by спампавалі 40 тысяч песен “Маніфеста”
Самі “Ляпісы” не ведаюць сапраўднай лічбы запампоўкі новага альбому і збіраюцца выдаваць дыск - Што відэа, што аўдыё разляцеліся па розных сайтах і гэта ўжо безкантрольна, - гаворыць прадусар Ляпісаў Яўген Калмыкоў. - Людзі самі выкладаюць, каб неяк свае рэсурсы падцягнуць, але тое ж самае было і з “Капиталом”. Гэта нармальна, мы гэтага не баімся. Адзінае, што не даведаемся сапраўднай лічбы запампоўкі”.
Па словах прадусара, “Ляпісы” задаволены ходам акцыі і лічыць яе ўдалай. Еўрарадыё даведалася, што паліграфія і майстар-дыск ужо адданы на друк, але калі альбом з’явіцца на фізічным носьбіце, невядома.
Яўген Калмыкоў: “Мы далі дазвол кампаніі West Records і “Никитин” (расійская кампанія) на выпуск гэтага альбому. І, калі шчыра, то ўсёроўна, як яны паспеюць, так і выдадуць”.
Музыкі перакананыя, што дыск будуць набываць, нават не гледзячы, што ён будзе ўжо спампаваны. Бо ў альбом “тлусты” па гуку, а якасць файлаў у інтэрнэце не перадае гэтага.
Яўген Калмыкоў: “Ведаеце, я набуду, бо я люблю слухаць на дысках. А па-другое, я паслухаў на tut.by і мне якасць спадабалася больш чым на Afisha.ru, так і не зразумеў з-за чаго гэта. А ў гэтым альбоме мінімалізм, а з-за кепскай якасці яго ўвогуле нецікава слухаць”.
Па словах гендырэктара tut.by Кірыла Валошына, за адзін дзень 26 верасня альбом у выглядзе архіву спампавала 7 тысяч чалавек, а асобныя mp3 - агулам больш за 40 тысяч.