За Андрэя Саннікава сабрана больш як 20 тысяч подпісаў

Больш за 20 тысяч беларусаў падпісаліся за вылучэнне лідара "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта сайту "Хартыя'97" паведаміў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Ўладзімір Кобец. Па словах Кобеца, больш за палову ўсіх подпісаў сабрана ў Мінску. Гэта тлумачыцца тым, што ў сталіцы да збору подпісаў прыступілі адразу ж пасля выдачы Цэнтравыбаркамам пасведчанняў і падпісных лістоў. А ў некаторыя рэгіёны краіны дакументы былі дастаўлены крыху пазней. Подпісы збіраюцца як на пікетах, так і падчас абыходу кватэраў.