За адсутнасць флікераў за мінулыя суткі аштрафаваныя 95 пешаходаў

За мінулыя суткі за невыкарыстанне ў цёмны час святлоадбівальных элементаў аштрафаваныя 95 чалавек.
Пра гэта паведаміла начальнік аддзялення арганізацыі ўзаемадзеяння са СМІ і прапаганды бяспекі дарожнага руху ўпраўлення ДАІ Ганна Банадык.

Яна таксама нагадала, што з учорашняга дня праводзіцца бестэрміновая акцыя "Стань прыкметней у цемры!", накіраваная на прафілактыку аварый з удзелам пешаходаў у цёмны час сутак.

Галоўная мэта акцыі — прызвычаіць пешаходаў да выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Нагадаем, за адсутнасць флікера прадугледжаны штраф у памеры да 15,5 тысяч рублёў.

А калі парушэнне здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення, штраф можа дасягнуць 93 тысяч рублёў.

БЕЛТА