За 4 дні ў Беларусі прагаласавалі амаль 19% выбарцаў

Па звестках на сённяшнюю раніцу, за чатыры дні выбарчыя ўчасткі наведалі 18,8% выбарцаў. Цэнтральная камісія паведамляе, што ў Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 17,3% выбарцаў, у Віцебскай — 22,6%, Гомельскай — 20,1%, Гродзенскай — 17,2%, Мінскай — 19,1%, Магілёўскай — 19%. Найменшая лічба тых, хто прагаласаваў датэрмінова — у Мінску: тут на ўчасткі прыйшлі 16,9%. У суботу, 27 верасня,апошні дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

БелаПАН