З Шэнгенам – у Шэнген! (фотарэпартаж)
Еўрарадыё пабывала на радзіме запаветнай візы. Цяпер у Шэнгенскай прасторы пражывае больш за 400 мільёнаў чалавек, і ўключае яна амаль 30 краін. А першапачаткова пагадненне падпісалі толькі пяць з дзесяці краін Еўрапейскай супольнасці.
Адбылося гэта ў 1985 годзе ў малым люксембургскім населеным пункце Шэнген, які знаходзіцца на сутыку Люксембурга, Францыі і Нямеччыны.
Герб Шэнгена. Яго заснавалі 15 гадоў пазней за Полацак. Сёння мае ўсяго паўтары тысячы жыхароў
Дакладней, падпісанне адбылося ля Шэнгена, на рачным чаўне пад назвай "Прынцэса Мары-Астрыд", на сярэдзіне ракі Мозэль, дзе сустракаюцца тры краіны.
На Мэры-Астрыд можна пракаціцца і сёння
Помнік Шэнгенскаму пагадненню
Да гэтага моманту жыхары гарадка былі вымушаныя ці не кожны дзень цягаць з сабой пашпарты, каб па справе выправіцца ў суседні нямецкі альбо французскі гарадок, ці проста наведаць свайго сябра.
У Шэнгенскай рыма-каталіцкай царкве
За знакам пачынаецца Нямеччына
Ад Шэнгенскага маста праз раку Мозэль – два кіламетры да Францыі, адзін - да Нямеччыны
Абазначэнне: Дарога Робэра Шумана. Бацька Еўропы (1886 - 1963)
Раней камуна (нешта кшталту нашага раёна), у якой знаходзіцца Шэнген, называлася Рэмэршэн. Каб выкарыстаць раскручанае імя мясцовыя ўлады ў 2006 годзе пераназвалі свой раён Шэнгенскім.
Заўвага Еўрарадыё: цяпер у Шэнгенскую прастору ўваходзяць усе краіны Еўрасаюза, апрача Вялікабрытаніі, Ірландыі, Балгарыіі, Румыніі Кіпра, а таксама Ісландыя, Нарвегія і Швайцыя, якія ў ЕС не ўваходзяць. Апрача таго, мікра-краіны – Манака, Сан-Марына і Ватыкан – фактычна ўваходзяць у Шэнген. Ліхтэнштэйн – не, але адмовіўся ад пашпартнага кантролю на мяжы з Швейцарыяй.