З сектара Газа рыхтуецца чарговая эвакуацыя беларусаў
Расійскія дыпламаты ў Ізраілі рыхтуюць другі этап эвакуацыі грамадзянаў Расіі і краін СНД з палестынскіх тэрыторый. У спісах, якія будуць узгадняцца з ізраільскімі ўладамі, пазначаныя 114
расіянаў і 34 грамадзяніны Беларусі, Украіны, Малдовы і Казахстана.
Большасць іх — жанчыны, якія выйшлі замуж за палестынцаў, і іх дзеці.
Дакладная дата эвакуацыі пакуль невядомая, паведамляе РИА «Новости».
Нагадаем, першая група беларусаў была эвакуіраваная з сектара Газа ў чэрвені. Разам з расіянамі 7 нашых грамадзян прыляцелі на самалёце МНС Расіі з Іарданіі ў Маскву, а адтуль — на радзіму.