З пераносам авіярамонтнага завода ўсе працоўныя месцы захаваюцца

Пры пераносе Мінскага авіярамонтнага завода будуць захаваныя ўсе працоўныя месцы. Пра гэта сёння паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік.
Паводле яго слоў, перанос авіярамонтнага завода і яго мадэрнізацыя прадугледжвае таксама стварэнне новых працоўных месцаў. Прадпрыемству будуць патрэбныя высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Мяркуецца, што мадэрнізацыя завода дасць магчымасць выконваць рамонт самалётаў новых тыпаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Агульная сума выдаткаў на рэалізацыю праекту па пераносе сталічнага авіярамонтнага завода на тэрыторыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск складзе 200 мільёнаў долараў. Перанос павінен быць завершаны да 2010 года.

БЕЛТА