Юрый Жадобін стаў міністрам абароны, а Леанід Мальцаў — у Саўбезе

Аляксандр Лукашэнка 4 снежня прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Сваіх пасадаў пазбавіліся апошнія "доўгажыхары" ва ўрадзе — міністр абароны Леанід Мальцаў (займаў яе з 2001-га) і міністр інфармацыі Ўладзімір Русакевіч (з 2003-га)
Міністр абароны Леанід Мальцаў прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі, а на яго месца прызначаны дзяржсакратар Саўбеза Юрый Жадобін.

Міністрам па падатках і зборах стаў Уладзімір Палуян, міністрам эканомікі Мікалай Снапкоў, міністрам інфармацыі Алег Праляскоўскі, міністрам працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

Упраўляючым справамі прэзідэнта стаў Мікалай Корбут.

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктарам Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Анатоля Сікорскага.

Цалкам са спісам прызначэнняў можна азнаёміцца тут