“Юнацтва” перайграла “Керамін” у чарговым туры чэмпіянату Беларусі
Сёння ў Беларусі адбыўся чарговы тур адкрытага чэмпіянату краіны па хакеі. У мінскім дэрбі “Юнацтва” перайграла “Керамін” з лікам 3:1, паведамляе “Прэсбол”. У іншых матчах Гомель саступіў у гасцях латвійскаму “Металургсу” 2:3, магілёўскае “Хімвалакно” ў хатнім матчы разграміла бабруйскі “Шыннік” — 4:1. Яшчэ адзін латвійскі клуб АСК Огрэ прайграў дома жлобінскаму “Металургу” — 3:4, а Хімік-СКА з буйным лікам перайграў Брэст 7:3. Гродзенскі “Нёман” з мінімальным лікам саступіў гасцям з “Віцебска” 0:1.