Яшчэ адна жоўта-блакітная “дыверсія” ў Маскве (фота)
На гэты раз невдомыя перафарбавалі вышку электраперадач на паўднёвым захадзе расійскай сталіцы.
Дадзены выпадак не з'яўляецца адзінкавым на тэрыторыі Масквы, адзначаюць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Нагадаем, што ў ноч на 20 жніўня залатая зорка на шпілі будынка на Кацельнічаскай набярэжнай была часткова пафарбавана ў сіні колер, а зверху быў узняты ўкраінскі сцяг. Паліцыя затрымала па справе двух маладых людзей і двух дзяўчат, якія спусціліся з верхавіны будынка на парашутах. Аўтарам акцыі на гмаху пагражае да сямі гадоў зняволення.